Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/03/918405_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 11:32
03.09.2017 15:10 Грамадства

У Лідзе ратавальнікі двойчы на працягу гадзіны выязджалі на тушэнне пажараў у кватэрах на вуліцы Машэрава

Мінск, 3 верасня. У Лідзе (Гродзенская вобласць) ратавальнікі 2 верасня двойчы на працягу гадзіны выязджалі на тушэнне пажараў у кватэрах на вуліцы Машэрава.

Як паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС, у 5.08 паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры дома па вуліцы Машэрава. Пажар узнік з-за неасцярожнага абыходжання з агнём (курэнне ў ложку) гаспадара кватэры. Агнём пашкоджаны матрац.

Другі пажар узнік у 6.04 у іншай кватэры на той жа вуліцы. На гэты раз загарэлася пральная машына. Разглядаецца версія кароткага замыкання электраправодкі.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН