Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/04/918446_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.02.2020 05:47
04.09.2017 11:15 Грамадства

Сіноптыкі прагназуюць на гэтым тыдні халаднаватае даждлівае надвор'е, у выхадныя зноў пацяплее

Мінск, 4 верасня. На гэтым тыдні чакаецца халаднаватае дажджлівае надвор'е, паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, у аўторак, 5 верасня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты ад цыклона, што перамяшчаецца з поўначы Украіны на тэрыторыю нашай краіны. На большай частцы Беларусі дажджы, ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. З-за моцных дажджоў дзейнічае штармавое папярэджанне (аранжавы ўзровень небяспекі). Тэмпература паветра істотна панізіцца і ўжо складзе на працягу сутак плюс 10—16°С, днём па поўдні да плюс 18°С.

"Далей надвор'е будуць фармаваць атмасферныя франты і халодныя, вільготныя паветраныя масы паўночных шырот", — адзначыў сіноптык.

У сераду, 6 верасня, на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы. Тэмпература ноччу плюс 6—12°С, днём плюс 10—16°С.

У чацвер, 7 верасня, ноччу пераважна па паўночным усходзе, днём на большай частцы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу плюс 5—11°С, днём плюс 10—17°С.

У пятніцу, 8 верасня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу плюс 6—12°С, днём плюс 12—19°С.

Начальнік службы метэаралагічных прагнозаў запэўніў, што "ў выхадныя зноў пачне цяплець".

У суботу, 9 верасня, надвор'е будзе вызначаць поле павышанага ціску і ў краіну накіруецца больш цёплае паветра з Цэнтральнай Еўропы. У асобных раёнах рэспублікі кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай туман. Тэмпература ноччу плюс 6—11°С, па захадзе да плюс 13°С; днём плюс 15—21°С, па поўдні плюс 22—24°С.

У нядзелю, 10 верасня, адзначыў сіноптык, "Беларусь будзе знаходзіцца ў цёплым сектары ад цыклону з цэнтрам над Швецыяй, і стане яшчэ цяплей, але без дажджоў не абыдзецца". Ноччу ў асобных раёнах, пераважна па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы. Тэмпература ноччу плюс 10—16°С, днём плюс 18—24°С, па поўдні да плюс 27°С.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН