Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/04/918449_12345/
Дата раздрукоўкі: 02.10.2020 00:23
04.09.2017 11:48 Грамадства

У Мінску трое дзяцей выскачылі з акна другога паверха, ратуючыся ад пажару

Мінск, 4 верасня. У Мінску трое дзяцей выскачылі з акна другога паверха, ратуючыся ад пажару.

Як паведаміла прэс-служба МНС, паведамленне аб пажары ў кватэры па вуліцы Гарэцкага, 7, паступіла ў экстранныя службы 4 верасня ў 1.30.

Ратавальнікі, якія аператыўна прыбылі на месца выкліку, устанавілі, што адбылося загаранне маёмасці і дзвярнога блока на плошчы тры квадратныя метры ў дапаможным памяшканні трохпакаёвай кватэры на другім паверсе дзевяціпавярховага дома. Праезд да дому быў абцяжараны прыпаркаванымі аўтамабілямі.

У кватэры пражываюць шасцёра дзяцей. Трое з іх былі шпіталізаваныя ў бальніцу з-за траўмаў (удары і ранкі), якія атрымалі, калі выскоквалі з акна.

У 1.46 пажар ліквідаваны. Пашкоджаная маёмасць, дзвярны блок, закураная кватэра. Як мяркуецца, прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прылад. Гаспадыня кватэры пакінула уключаным алейны абагравальнік.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239