Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/04/918472_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 15:16
04.09.2017 13:34 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка абмеркаваў са старшынёй КДБ становішча ў краіне і даў яму шэраг "канкрэтных даручэнняў"

Мінск, 4 верасня. Аляксандр Лукашэнка 4 верасня ў Мінску прыняў з дакладам старшыню КДБ Беларусі Валерыя Вакульчыка.

Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, кіраўнік КДБ далажыў аб аператыўнай сітуацыі ў сферы адказнасці ведамства, актуальных тэндэнцыях, патэнцыйныя выклікі і пагрозы, якія могуць закранаць інтарэсы нацыянальнай бяспекі дзяржавы ў тых ці іншых пытаннях.

Абмяркоўваліся таксама тэмы абароны эканамічных інтарэсаў краіны, далейшага развіцця міжнароднага супрацоўніцтва КДБ Беларусі ў супрацьдзеянні трансгранічнай злачыннасці, у тым ліку тэрарызму, наркатрафіку, нелегальнаму гандлю зброяй і боепрыпасамі.

"Па выніках дакладу і аналізу бягучай абстаноўкі ў краіне Аляксандр Лукашэнка даў шэраг канкрэтных даручэнняў", — паведамляе прэс-служба.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН