Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/04/918474_918475/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2019 14:47
04.09.2017 14:22 Эканоміка, Грамадства

МАЗ упершыню паставіць для вёскі звышпраходныя школьныя аўтобусы

Мінск, 4 верасня. Мінскі аўтазавод завяршыў выпуск 266 аўтобусаў "MАЗ-257.S30" для дастаўкі дзяцей у школы. Усе яны будуць курсіраваць у сельскай мясцовасці.

Як адзначылі на прадпрыемстве, Мінскі аўтазавод першым у СНД выпусціў звышпраходны школьны транспарт, прызначаны спецыяльна для сельскай мясцовасці. Аўтобус можа перамяшчацца ў складаных дарожных умовах, свабодна пераадольваць пясок, лужы і гурбы.

Звышпраходны "MАЗ-257.S30" атрымаў шасі ад сярэднетанажнага грузавіка, высокі кліранс і рухавік экалагічнага класа Еўра-5. Салон разлічаны на 31 пасажыра: 29 школьнікаў і двух суправаджаючых. Дзіцячыя сядзенні ўключаюць чатырохпунктныя рамяні бяспекі, над крэсламі абсталяваны паліцы для заплечнікаў. Для першакласнікаў ёсць высоўная прыступка. Прадугледжана і мультымедыйная сістэма: падчас паездкі дзецям можна трансляваць відэа-ўрокі.

У пачатку года школьны аўтобус паспяхова прайшоў выпрабаванні. Тэсты паказалі, што мадэль адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі, прынятым у Беларусі, іншых краінах СНД і Еўропы, адзначылі на заводзе.

Такім чынам, завершана пяцігадовая праграма "Школьны аўтобус", якая рэалізоўвалася ААТ "МАЗ" сумесна з Банкам развіцця па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН