Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/04/918496_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.10.2019 13:59
04.09.2017 14:21 Грамадства

У Мінску ў сувязі з аварыяй на цеплатрасе не ходзяць трамваі ў накірунку дыспетчарскай станцыі "Зялёны Луг"

Мінск, 4 верасня. У Мінску ў сувязі з аварыяй на цеплатрасе спынены рух трамваяў у кірунку дыспетчарскай станцыі "Зялёны Луг", паведамілі ў дзяржпрадпрыемстве "Мінсктранс".

Рух трамваяў на маршруце № 1 арганізаваны да разваротнага кальца "Трамвайны парк", на маршрутах № 5 і № 6 — да разваротнага кальца "Змітрака Бядулі", маршрут № 11 закрыты.

Арганізаваны часовы аўтобусны маршрут № 906 ДС "Карбышава" — "Вуліца Чырвоная".

Трамвайны рух будзе адноўлены пасля ліквідацыі наступстваў аварыі, адзначылі на прадпрыемстве.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН