Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/04/918533_918534/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2019 06:53
04.09.2017 15:40 Грамадства

"Мінскэнерга": Прычынай спынення трамвайнага руху ў раёне Зялёнага Луга стала прасадка грунту з-за моцнага дажджу

Мінск, 4 верасня. Па прычыне моцнага дажджу, што прайшоў у ноч з 3 на 4 верасня ў Мінску, адбылася прасадка грунту адной лініі трамвайных шляхоў на Лагойскім тракце, паведаміла РУП "Мінскэнерга".

На прадпрыемстве адзначылі, што з мая 2016 года філіял "Мінскія цеплавыя сеткі" вядзе рэканструкцыю цепламагістралі № 29 у Севастопальскім парку ад Лагойскага тракту да вуліц Кнорына і Вялікая Сляпня. Генеральным падрадчыкам з'яўляецца ЗАТ "СМУ № 7 г. Ліда".

Раней са спасылкай на дзяржпрадпрыемства "Мінсктранс" паведамлялася, што ў Мінску ў сувязі з аварыяй на цеплатрасе спынены рух трамваяў у кірунку дыспетчарскай станцыі "Зялёны Луг".

Рух трамваяў на маршруце № 1 арганізаваны да разваротнага кальца "Трамвайны парк", на маршрутах № 5 і № 6 — да разваротнага кальца "Змітрака Бядулі", маршрут № 11 закрыты.

Арганізаваны часовы аўтобусны маршрут № 906 ДС "Карбышава" — вуліца Чырвоная".
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН