Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/05/918596_918597/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 02:55
05.09.2017 09:34 Эканоміка

Кітайская правінцыя Ганьсу гатова пашыраць міжрэгіянальныя сувязі з беларускімі рэгіёнамі

Мінск, 5 верасня. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін сустрэўся 4 верасня ў Мінску з губернатарам кітайскай правінцыі Ганьсу Тан Жэньцзянем.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, падчас сустрэчы віцэ-прэм'ер адзначыў, што ў Беларусі і Ганьсу ёсць магчымасці для далейшага развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. "Сёння вы будзеце знаёміцца са стратэгічным для дзвюх краін праектам — Кітайска-беларускім індустрыяльным паркам "Вялікі камень". Многія правінцыі ўжо прадстаўлены ў парку, чакаем, што да іх далучацца і кампаніі Ганьсу. Беларусь таксама зацікаўлена ў стварэнні ў Ганьсу сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі", — сказаў Калінін.

Намеснік прэм'ер-міністра таксама звярнуў увагу на развіццё транспартных зносін Кітай — Беларусь — краіны ЕС. Штотыдзень Беларусь прымае да 15 кантэйнерных цягнікоў з Кітая. Адкрыты рэгулярныя авіязносіны Пекін — Мінск — Будапешт — Пекін. Рэйсы ажыццяўляюцца чатыры разы на тыдзень.

Калінін таксама адзначыў, што ўжо наладжаны цесныя сувязі паміж правінцыяй Ганьсу і Гродзенскай вобласцю: кітайская карпарацыя рэканструюе гасцініцу ў абласным цэнтры, там жа ў мінулыя выхадныя адкрыты цэнтр народнай кітайскай медыцыны, а ў Мінску з'явіўся новы рэстаран кітайскай кухні. Правінцыя Ганьсу нарошчвае пастаўкі з Беларусі малака, соку і іншай харчовай прадукцыі.

Тан Жэньцзянь у сваю чаргу адзначыў, што правінцыя Ганьсу гатова пашыраць сувязі з беларускімі рэгіёнамі і развіваць супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс — адзін шлях". Выгаднае геаграфічнае становішча Беларусі будзе спрыяць арганізацыі зручных транзітных калідораў для кітайскай прадукцыі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН