Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/05/918605_918606/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 21:35
05.09.2017 10:34 Грамадства

У Мінску з-за моцнага ветру пашкоджаны 17 аўтамабіляў

Мінск, 5 верасня. За суткі з-за моцнага ветру, хуткасць якога дасягала 15 метраў у секунду, і праліўных дажджоў у Мінску пашкоджана некалькі будынкаў і 17 аўтамабіляў, паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС.

У сувязі з непагаддзю зафіксавана 25 выпадкаў падзення дрэў у Мінску. Паваленыя дрэвы пашкодзілі 17 аўтамабіляў і дахі двух жылых дамоў. Работнікі МНС і іншыя службы распілоўвалі паваленыя дрэвы.

Аўтамабілі былі пашкоджаны практычна ва ўсіх раёнах горада. Больш за ўсё дасталася транспартным сродкам на вуліцы Балтыйскай, 8, дзе дрэва ўпала адразу на чатыры легкавыя аўтамабілі. На праспекце Пушкіна дрэва пашкодзіла два аўтамабілі. Таксама з-за падзення дрэва пашкоджаны дзве машыны на вуліцы Багдановіча, 86, і яшчэ дзве — ад падзення дрэва на вуліцы Мірашнічэнкі, 6.

Акрамя таго, дрэвы ўпалі на праезную частку ў некалькіх раёнах горада, на пешаходную дарожку і балкон кватэры. Паводле звестак МНС, людзі не пацярпелі.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН