Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/05/918611_918612/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 19:40
05.09.2017 10:59 Грамадства

Скончана следства па справе экстрадаванага ў Беларусь заснавальніка аўтахаўса

Мінск, 5 верасня. Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы аб махлярстве ў дачыненні да былога заснавальніка ТАА "АўтаХоўмКомпані", які знаходзіўся ў міжнародным вышуку, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК Таццяна Беланогая.

Нагадаем, два заснавальнікі ТАА "АўтаХоўмКомпані", вядомага як аўтахаўс "Аўтапапа", і два індывідуальныя прадпрымальнікі пад маркай рэалізацыі атрыманых на камісійны продаж аўтамабіляў заключалі дагаворы і вусныя пагадненні з грамадзянамі, загадзя не маючы намеру выконваць узятыя на сябе абавязацельствы. У выніку завалодалі аўтамабілямі і грашовымі сродкамі, атрыманымі ад рэалізацыі транспартных сродкаў, больш як 40 чалавек.

Абвінавачванымі па крымінальнай справе былі прызнаныя чатыры чалавекі. Расследаванне па крымінальнай справе ў дачыненні да трох было скончана і перададзена ў пракуратуру. Яны асуджаныя і адбываюць пакаранне за ўчыненне махлярскіх дзеянняў. Чацвёрты фігурант, заснавальнік аўтахаўса, пазбег крымінальнага пераследу, у сувязі з чым быў аб'яўлены ў міжнародны вышук.

У кастрычніку 2016 года мужчына 1980 года нараджэння, ураджэнец Мінска, быў затрыманы ў Маскве і экстрадаваны ў Беларусь у ліпені гэтага года.

Следчыя і працэсуальныя дзеянні з удзелам экстрадаванага фігуранта завершаны. Яму выстаўленае абвінавачанне ў махлярстве, учыненым групай асобаў, у асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК).

Справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН