Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/05/918650_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:12
05.09.2017 13:19 Грамадства

Дажджлівае і халаднаватае надвор'е захаваецца гэтымі днямі

Мінск, 5 верасня. Дажджлівае і халаднаватае надвор'е найбліжэйшымі днямі захаваецца, паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, надвор'е ў асноўным будзе вызначаць маларухомы цыклон з цэнтрам над усходам Беларусі. У сераду, 6 верасня, на большай частцы тэрыторыі дажджы, ноччу ў асобных раёнах Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей моцныя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночны 4—9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература ноччу плюс 8—14°С, днём плюс 10—16°С, у паўднёвых і заходніх раёнах да плюс 18°С.

У чацвер, 7 верасня, ноччу пераважна па паўночным усходзе і паўднёвым захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу плюс 5—11°С, днём плюс 10—17°С.

Кароткачасовыя дажджы на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць і ў пятніцу, 8 верасня. Тэмпература ўначы складзе плюс 6—12°С, днём стане крыху цяплей — плюс 12—18°С, па поўдні — да плюс 20°С.

"У выхадныя дні дажджоў стане менш і яшчэ пацяплее", — падсумаваў сіноптык.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН