Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/05/918658_12345/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 15:38
05.09.2017 13:27 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель знізіўся да трох асноўных валют

Мінск, 5 верасня. 5 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, расійскага рубля і еўра.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0026 рубля (0,11%) і склаў 2,2929 рубля.

Курс долара вырас на 0,0042 рубля (0,22%) і склаў 1,9223 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0029 рубля (0,09%) і склаў 3,3354 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Бягучыя каціроўкі нафты маркі Brent знаходзяцца паблізу 52,5 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 6,86 капейкі, склаўшы 57,8503 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН