Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/06/918757_445586/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 06:35
06.09.2017 10:31 Грамадства

У Дубровенскім раёне на Дняпры яхта з іншаземцамі села на мель

Мінск, 6 верасня. Вечарам 5 верасня ратавальнікам паступіла паведамленне пра судне, якое села на мель на рацэ Днепр ля вёскі Бурая Дубровенскага раёна (Віцебская вобласць).

Як паведамляе прэс-служба МНС, судна села на мель за 10 метраў ад берага. Яхта належыць грамадзяніну Нарвегіі. На яе борце трое мужчын, усе яны грамадзяне Нарвегіі. Адзін з іх гаворыць па-руску. Ён паведаміў, што яны рухаліся па Дняпры з боку Смаленска ў напрамку Турцыі, цераз Украіну і Чорнае мора.

Ад прапанаванай ім ежы, адзення і месца начлегу вандроўцы адмовіліся, паведаміўшы, што ў іх ёсць усё неабходнае.

Было прынятае рашэнне праводзіць зняцце яхты з мелі ў светлы час сутак. Зараз вядуцца падрыхтоўчыя работы, замежныя грамадзяне адчуваюць сябе добра, паведамляе прэс-служба МНС.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН