Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/06/918783_445566/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 21:36
06.09.2017 12:40 Грамадства

Адноўленае электразабеспячэнне спажыўцоў Мінскай ЦЭЦ-4

Мінск, 6 верасня. Па стане на 12.00 адноўленае электразабеспячэнне спажыўцоў, абясточаных з-за аварыі на Мінскай ЦЭЦ-4, паведамілі ў РУП "Мінскэнерга".

Як раней паведамлялася, прычынай адключэння электрычнасці ў сталіцы і прыгарадзе стаў разрыў трансфарматара на ЦЭЦ-4. Паводле інфармацыі РУП "Мінскэнерга", аварыя здарылася 6 верасня ў 10.49.

Адключэнне абсталявання выклікала масавае парушэнне электразабеспячэння спажыўцоў Мінска і Мінскай вобласці.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН