Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/06/918902_918903/
Дата раздрукоўкі: 06.08.2020 22:47
06.09.2017 20:42 Эканоміка, Фінансы

Уладзімір Зіноўскі абмеркаваў з новым кіраўніком прадстаўніцтва Сусветнага банка Аляксандрам Крэмерам пытанні рэалізацыі інвестпраектаў

Мінск, 6 верасня. У Міністэрстве эканомікі 6 верасня адбылася сустрэча кіраўніка ведамства Уладзіміра Зіноўскага з рэгіянальным дырэктарам Сусветнага банка па Беларусі, Малдове і Украіне Сату Кахканен і новапрызначаным кіраўніком прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандрам Крэмерам.

Як паведамляе прэс-служба Мінэканомікі, Зіноўскі павіншаваў Аляксандра Крэмера з прызначэннем на новую пасаду. Міністр падзякаваў Сусветнаму банку за фінансавую падтрымку, а таксама за арыентаванасць праектаў банка на вырашэнне найбольш актуальных задач эканамічнага развіцця і паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва Беларусі.

"Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні рэалізацыі бягучых інвестыцыйных і кансультацыйных праектаў Сусветнага банка ў Беларусі і прыярытэтных кірункаў узаемадзеяння ў рамках падрыхтоўкі новай стратэгіі партнёрства Групы Сусветнага банка з Рэспублікай Беларусь на 2018—2021 фінансавыя гады", — гаворыцца ў паведамленні.

За ўвесь перыяд супрацоўніцтва (1992—2017) Сусветны банк інвеставаў больш за 1,6 млрд. долараў ЗША ў шэраг значных інфраструктурных і сацыяльных праектаў у Беларусі.

Дзейны партфель Сусветнага банка ў Беларусі ўключае ў сябе восем праектаў з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў банка на 930,7 млн долараў ЗША і тры праекты з прыцягненнем грантавых рэсурсаў на 7,7 млн долараў ЗША.

На сайце Сусветнага банка паведамляецца, што Аляксандр Крэмэр афіцыйна заняў пасаду кіраўніка прадстаўніцтва ў Беларусі ў ліпені 2017 года. Ён кіруе праграмай Сусветнага банка ў краіне і вядзе стратэгічны дыялог з урадам, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і іншымі партнёрамі. Крэмэр мае ступень па эканоміцы ўніверсітэтаў Кембрыджа і Лондана, з'яўляецца доктарам філасофскіх навук Лонданскага ўніверсітэта, а таксама мае дыплом у галіне дзелавога адміністравання.

Раней Аляксандр Крэмер узначальваў прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Малдове, Кыргызстане і Туркменістане.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239