Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/07/918919_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.01.2020 18:06
07.09.2017 12:39 Палітыка

Столтэнберг: Мы будзем уважліва сачыць за ходам вучэнняў "Захад-2017", хаця і не бачым непасрэднай пагрозы ні аднаму з саюзнікаў НАТА

Мінск, 7 верасня. Расійска-беларускія вучэнні "Захад-2017" не пагражаюць непасрэдна ні адной з краін НАТА, заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг 6 верасня ў Таліне, куды ён прыбыў для ўдзелу ў нефармальным саміце міністраў абароны і замежных спраў Еўрасаюза.

"Мы будзем уважліва сачыць за ходам вучэнняў і мы на варце, хоць і захоўваем спакой, бо не бачым непасрэднай пагрозы ні аднаму з саюзнікаў НАТА", — цытуе ТАСС генеральнага сакратара НАТА.

Раней Столтэнберг заяўляў, што НАТА накіруе трох назіральнікаў на вучэнні "Захад-2017". "Мы атрымалі запрашэнне ад Расіі і Беларусі і адпраўляем трох экспертаў на вучэнні", — паведаміў ён. Пры гэтым ён заклікаў да большага ўзроўню транспарэнтнасці гэтых манеўраў.

13 ліпеня на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння Савета Расія — НАТА ў Бруселі генеральны сакратар НАТА заявіў, што ў вучэннях возьме ўдзел больш сіл, чым заяўлена афіцыйна. "Цяпер занадта рана штосьці казаць, таму што вучэнняў яшчэ не было. Мяркуючы па вопыце папярэдніх вучэнняў, у нас ёсць усе падставы меркаваць, што будзе задзейнічана больш сіл, чым афіцыйна заяўлена цяпер", — сказаў ён.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН