Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/07/918922_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.01.2020 17:58
07.09.2017 11:27 Эканоміка, Фінансы

Пастановай Саўміна ўстаноўленыя суадносіны сярэдніх зарплат кіраўнікоў і работнікаў бюджэтных арганізацый

Мінск, 7 верасня. Пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2017 года № 674 удасканаленая аплата працы кіраўнікоў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, паведамляе прэс-служба ўрада.

Адпаведныя змены ўнесеныя ў пастанову ўрада № 1290 ад 15 кастрычніка 2004 года.

Згодна з новай рэдакцыяй дакумента, усталяваны каэфіцыент суадносін сярэдняй заработнай платы кіраўніка і сярэдняй заработнай платы работнікаў бюджэтнай арганізацыі, іншай арганізацыі, якая атрымлівае субсідыі, работнікі якой прыраўнаваныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтнай арганізацыі, не больш за 3,5.

Пры ажыццяўленні бюджэтнай арганізацыяй, іншай арганізацыяй, якая атрымлівае субсідыі, работнікі якой прыраўнаваныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтнай арганізацыі, дзейнасці, якая прыносіць даходы, каэфіцыент суадносін можа ўсталёўвацца звыш 3,5 за кошт сродкаў, атрыманых ад названай дзейнасці, але не больш за 5.

Канкрэтны памер каэфіцыента суадносін па бюджэтных арганізацыях вызначаецца органам, які заключае кантракт з кіраўніком бюджэтнай арганізацыі.

Міністэрству працы і сацыяльнай абароны даручана даваць тлумачэнні аб прымяненні гэтай пастановы і прыняць неабходныя меры па яе рэалізацыі.

Пастанова набудзе моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН