Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/07/918927_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.01.2020 18:01
07.09.2017 12:47 Грамадства

Расія паставіла Беларусі шэсць верталётаў Мі-8 і батарэю зенітнага ракетнага комплексу "Тор-М2"

Мінск, 7 верасня. Расія ў 2017 годзе паставіла Беларусі шэсць верталётаў Мі-8МТВ-5 і батарэю зенітнага ракетнага комплексу "Тор-М2", паведаміў журналістам у Астрахані камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Ігар Голуб.

"У рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва для нарошчвання нашай адзінай рэгіянальнай групоўкі мы ў першым паўгоддзі гэтага года паводле раней падпісаных кантрактаў з РФ атрымалі на ўзбраенне шэсць верталётаў Мі-8МТВ-5, чацвёртую батарэю зенітнага ракетнага комплексу "Тор-М2", — цытуе беларускага камандуючага ТАСС.

Таксама Мінабароны Беларусі заключыла кантракт з навукова-вытворчай карпарацыяй "Іркут" на пастаўку 12 самалётаў Су-30см з 2018-га па 2020 год і кантракт на пастаўку радыёлакацыйных станцый "Праціўнік-ГЕ", паведаміў Голуб.

"Усе гэтыя мерапрыемствы накіраваныя на нарошчванне нашай адзінай рэгіянальнай групоўкі войскаў і сіл. Рэгіянальная сістэма СПА Расіі і Беларусі працягвае ўдасканальвацца для эфектыўнай работы", — падкрэсліў камандуючы.

Ён нагадаў, што ў канцы жніўня прайшлі аператыўна-тактычныя вучэнні з авіяцыяй ВПС і войскаў СПА Рэспублікі Беларусь, у якіх узялі ўдзел сілы і сродкі ВКС Расіі. Падчас гэтых манеўраў бакі адпрацавалі прымяненне адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Беларусі і Расіі для забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы.

Ігар Голуб быў прызначаны камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі ўказам прэзідэнта Беларусі № 315 ад 31 жніўня. У Астраханскай вобласці на расійскім палігоне Ашулук ён кіраваў тактычнымі вучэнняў з баявой стральбой беларускіх разлікаў зенітных ракетных войскаў.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН