Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/07/918934_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 21:30
07.09.2017 14:33 Грамадства

У Мінску затрыманы член расійскай злачыннай групоўкі

Мінск, 7 верасня. У Мінску затрымалі члена расійскай злачыннай групоўкі.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у сталічную міліцыю паступіла паведамленне ад калегаў з Расіі аб тым, што на тэрыторыі Мінска можа знаходзіцца член арганізаванай злачыннай групоўкі "Вяцкае", асуджаны за злачынную дзейнасць у маі 2017 года.

Злачынец ухіліўся ад адбывання пакарання, уцёкшы перад абвяшчэннем прысуду ў судзе Кірава.

Супрацоўнікамі Партызанскага РУУС Мінска пасля правядзення неабходнага комплексу аператыўных мерапрыемстваў, а таксама пры сілавой падтрымцы байцоў САХР МУС адшукваны мужчына быў затрыманы ў адным з прыватных дамоў па вуліцы Анаева.

Затрыманы знаходзіцца ў следчым ізалятары, вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239