Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/07/918937_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2020 07:25
07.09.2017 10:10 Грамадства

Пяць грамадзян Беларусі загінулі ў ДТЗ у Смаленскай вобласці Расіі

Мінск, 7 верасня. Пяць грамадзян Беларусі загінулі мінулай ноччу ў ДТЗ у Смаленскай вобласці. Аварыя здарылася прыкладна апоўначы на 182-м кіламетры трасы М1 Масква — Мінск.

Як паведамляе Упраўленне ДІБДР па Смаленскай вобласці, сутыкнуліся два грузавікі і мікрааўтобус "Мерседэс-Спрынтар", у якім ехалі восем беларусаў. Пяць з іх загінулі на месцы, двое (кіроўца і пасажыр) параненыя. Таксама пацярпеў расіянін — вадзіцель аднаго з грузавікоў.

Паводле папярэдніх звестак, вінаватым у трагедыі стаў кіроўца аднаго з грузавікоў, які выехаў на паласу сустрэчнага руху.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239