Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/07/918944_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.01.2020 18:02
07.09.2017 11:45 Грамадства, Палітыка

Расія і Беларусь пачалі несці сумеснае баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне межаў Саюзнай дзяржавы

Мінск, 7 верасня. Сумеснае баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне межаў Саюзнай дзяржавы пачалі несці сілы Расіі і Беларусі, паведамляе Міністэрства абароны РФ.

"Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь нясуць сумеснае баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне ў межах адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА дзвюх краін", — заявіў начальнік галоўнага штаба — першы намеснік галоўнакамандуючага Паветрана-касмічнымі сіламі генерал-лейтэнант Павел Курачэнка.

Гэтыя задачы ўскладзеныя на авіяцыйныя часткі, часткі зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў, якія ўвайшлі ў пералік войскаў і сіл, выдзеленых Расіяй і Беларуссю ў склад адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА.

Узаемадзеянне паміж дзяржавамі ідзе праз адпаведныя цэнтры кіравання (камандныя пункты).

Акрамя таго, рыхтуецца да ўзгаднення пералік камандных пунктаў і войскаў, якія будуць несці сумеснае баявое дзяжурства па СПА ад Расіі і Казахстана.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН