Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/08/919148_919149/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2019 03:31
08.09.2017 10:25 Грамадства

У выніку абвальвання трыбун цырка-шапіто ў Заслаўі пацярпелі шэсць чалавек

Мінск, 8 верасня. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў цырку-шапіто Sirius у Заслаўі: вечарам 7 верасня тут абвалілася частка глядацкіх трыбун, паведамляе тэлеканал СТВ.

Вядома, што гэта ўжо другое выступленне перасоўнага цырка ў Заслаўі. Паводле звестак тэлеканала, надзвычайнае здарэнне адбылося перад пачаткам выступлення, пры рассаджванні гледачоў. На месца аператыўна прыбылі медыкі і супрацоўнікі МНС.

Пацярпелі шэсць чалавек — двое дзяцей і чацвёра дарослых. Сярод іх цяжарная жанчына, яе даставілі ў другі радзільны дом Мінска. У Мінскую абласную бальніцу трапілі пяць чалавек. Ва ўсіх пацярпелых траўмы рознай ступені цяжкасці — удары і пераломы.

Пасля агляду васьмігадовую дзяўчынку і 12-гадовага хлопчыка адпусцілі дадому. Двое дарослых таксама адмовіліся ад шпіталізацыі. У бальніцы на гэты момант застаецца 62-гадовая пенсіянерка і будучая мама. Ідзе праверка ўсіх акалічнасцяў здарэння.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН