Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/08/919157_919158/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2019 03:03
08.09.2017 11:08 Палітыка

Лукашэнка 11—12 верасня зробіць афіцыйны візіт у Індыю

Мінск, 8 верасня. Аляксандр Лукашэнка 11—12 верасня зробіць афіцыйны візіт у Рэспубліку Індыя, паведаміла прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

Лукашэнка правядзе перамовы і шэраг афіцыйных сустрэч з кіраўніцтвам Індыі, у тым ліку з прэзідэнтам Рамам Натхам Кавіндам і прэм'ер-міністрам Нарэндрам Модзі. Будзе абмяркоўвацца развіццё беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, галоўным чынам у гандлёва-эканамічнай, палітычнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах, турызме.

На перамовах плануецца абмеркаваць і ўзаемадзеянне Беларусі і Індыі ў фармаце еўразійскай інтэграцыі, новыя магчымасці для інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Бакі таксама абмяняюцца поглядамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Адначасова з візітам Лукашэнкі ў Нью-Дэлі адбудзецца індыйска-беларускі бізнес-форум, на якім пройдуць перамовы паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў.

Раней паведамлялася, што ў рамках свайго візіту ў Астану ў чэрвені гэтага года і ўдзелу ў саміце лідараў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) Лукашэнка правёў сустрэчу з Нарэндрам Модзі. Індыйскі прэм'ер запрасіў Лукашэнку наведаць Нью-Дэлі восенню гэтага года.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН