Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/08/919252_445689/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 10:38
08.09.2017 17:00 Эканоміка, Грамадства

У Мінску павышаныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва

Мінск, 8 верасня. У Мінску павышаныя тарыфы на шэраг жыллёва-камунальных паслуг, якія аказваюць насельніцтву і субсідуюцца дзяржавай. Гэта прадугледжана рашэннем Мінгарвыканкама № 28 ад 24 жніўня, апублікаваным 8 верасня на Нацыянальным прававым партале.

Тарыф на водазабеспячэнне вырас з 0,5322 да 0,5748 рубля, або на 8%, на водаадвядзенне (каналізацыю) — з 0,3554 да 0,3838 рубля (8%).

Тарыф на тэхабслугоўванне жылога дома цяпер будзе складаць 0,1084 рубля за 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання (раней 0,1004, +8%), тарыф на капітальны рамонт жылога дома — 0,0953 рубля за 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання (раней 0,0883, +8%).

Тарыф на тэхабслугоўванне ліфта складзе 1,28 рубля за аднаго жыхара (было 1,19, +7,5%).

Новыя тарыфы будуць дзейнічаць з 9 верасня.

Як паведамлялася раней, 1 верасня ўрад павысіў у цэлым па Беларусі тарыфы на электраэнергію, газ і цяпло ў сярэднім на 8%. Чарговае павышэнне чакаецца ў снежні.

Са студзеня 2018 года ў Беларусі плануецца выйсці на 100-працэнтны ўзровень кампенсацыі затрат па ўсіх паслугах ЖКГ, за выключэннем цеплавой энергіі. Ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне насельніцтва будзе аплачваць па субсідаваных тарыфах.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН