Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/09/919368_919369/
Дата раздрукоўкі: 21.09.2020 02:39
09.09.2017 13:36 Грамадства

Андрэй Шорац: Свята Мінска — гэта дэманстрацыя супольнасці людзей, якія любяць свой горад

Мінск, 9 верасня. "Гэта свята — дэманстрацыя супольнасці людзей, якія любяць свой горад", — заявіў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац 9 верасня на цырымоніі ўскладання кветак да стэлы "Мінск — горад-герой" у рамках Дня горада.

Па традыцыі Дзень горада адзначаюць у сталіцы ў другія выхадныя верасня. У гэтым годзе Мінск святкуе 950-годдзе з даты першай згадкі ў "Аповесці мінулых гадоў". Ва ўскладанні кветак удзельнічала кіраўніцтва Мінгарвыканкама, раённых адміністрацый, дэпутаты Мінгарсавета, а таксама госці з гарадоў-пабрацімаў — усяго 18 дэлегацый.

Як адзначыў Шорац, той факт, што Мінск развіваецца і становіцца лепшым, — заслуга кожнага з гараджан.

Размаўляючы з журналістамі, кіраўнік Мінгарвыканкама расказаў, што раніцай 9 верасня ўжо паспеў праляцець на паветраным шары над сталіцай і далей плануе на ўсіх важных мерапрыемствах свята сталіцы пабываць разам са сваёй сям'ёй.

Шорац запрасіў журналістаў прыняць удзел у Мінскім паўмарафоне, які адбудзецца 10 верасня. На пытанне, ці пабяжыць ён сам, кіраўнік Мінгарвыканкама адказаў, што не будзе бегчы, таму што "камусьці трэба застацца з дэлегацыямі".

Адказаць на пытанне аб памеры бюджэтнага фінансавання, выдзеленага на святкаванне Дня горада, Андрэй Шорац адмовіўся. "Я не бухгалтар, — сказаў ён. — Аб бюджэце не скажу, але ведаю, што ў фінансаванні Дня горада прымалі ўдзел розныя арганізацыі. Было шмат спонсараў, якія праявілі цікавасць да мерапрыемстваў, задзейнічаны механізм дзяржаўна-прыватнага партнёрства".
Алена Спасюк, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239