Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/12/919659_114785/
Дата раздрукоўкі: 26.08.2019 05:47
12.09.2017 10:39 Грамадства, Эканоміка

На літоўскай мытні збой у праграмным забеспячэнні — спыненае афармленне транспарту амаль на ўсёй мяжы з Беларуссю

Мінск, 12 верасня. У пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы найбліжэйшым часам магчымае рэзкае павелічэнне чэргаў легкавога і грузавога транспарту.

Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, згодна з інфармацыяй сумежнага боку, з-за збою ў праграмным забеспячэнні ў літоўскіх мытных службаў з 8.00 12 верасня спыненае мытнае афармленне легкавога і грузавога транспарту ў пунктах пропуску "Мядзінінкай" (сумежны беларускі пункт пропуску — "Каменны Лог"), "Лаварышкес" ("Катлоўка"), "Шумкас" ("Лоша") у абодвух напрамках.

Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе грамадзянам улічваць гэтую інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху. Пра аднаўленне афармлення будзе паведамлена дадаткова.

Згодна са звесткамі на 10.00 12 верасня, чэргаў на мяжы не было. Толькі ў "Каменным Логу" на выезд з Беларусі знаходзіліся 10 легкавых і 100 грузавых машын. У "Прывалцы" — 12 грузавікоў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН