Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/12/919667_114785/
Дата раздрукоўкі: 26.08.2019 05:35
12.09.2017 11:46 Эканоміка, Грамадства

Лукашэнка дазволіў ствараць прафсаюзы ў парку "Вялікі камень"

Мінск, 12 верасня. У кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" дазволена ствараць тэрытарыяльныя прафесійныя саюзы. Адпаведны дэкрэт № 6 падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, дакумент уносіць дапаўненне ў дэкрэт ад 26 студзеня 1999 года № 2 "Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні дзейнасці палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб'яднанняў".

Новы дэкрэт распрацаваны "ў мэтах забеспячэння больш шырокіх магчымасцяў для аб'яднання (кансалідацыі) работнікаў арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі індустрыяльнага парка, на аснове агульнасці іх вытворчых і сацыяльных інтарэсаў, а галоўнае — для абароны іх сацыяльна-эканамічных правоў".

Дапаўненне падрыхтаванае з улікам далейшага паступальнага развіцця індустрыяльнага парку, у якім ужо размяшчаецца 34 юрыдычныя асобы, адзначаецца ў паведамленні.

Дэкрэт № 6 набывае моц з дня яго падпісання, з'яўляецца часовым і згодна з ч. 3 арт. 101 Канстытуцыі Беларусі падаецца на разгляд Нацыянальнага сходу.

Даведка БелаПАН. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк пачалі ствараць у 2012 годзе на падставе міжурадавага пагаднення паміж КНР і Беларуссю. Ён уяўляе сабой тэрыторыю плошчай 91,5 кв. км з асаблівым прававым рэжымам для забеспячэння камфортных умоў вядзення бізнесу і будуецца за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя напрамкі развіцця: электроніка, біямедыцына, тонкая хімія, машынабудаванне і новыя матэрыялы. Запланаваныя рынкі — краіны СНД і Еўрапейскага саюза.

На сённяшні дзень у "Вялікім камені" зарэгістравана 18 рэзідэнтаў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН