Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/13/919853_302069/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2019 17:58
13.09.2017 13:13 Грамадства, Эканоміка

Беларусь і Кітай плануюць абвясціць 2018-ты Годам турызму паміж краінамі

Мінск, 13 верасня. Беларусь і Кітай плануюць абвясціць 2018 год Годам турызму паміж краінамі, паведаміў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў 13 верасня ў Мінску на сустрэчы з губернатарам кітайскай правінцыі Шаньдун Гун Чжэнам.

Зараз Беларусь і Кітай працягваюць працу па стварэнні ўмоў для развіцця турызму. Так, адкрыты авіярэйс Пекін — Мінск — Будапешт — Пекін, спрашчаюцца ўзаемныя патрабаванні пры турыстычных паездках, у Беларусі рыхтуюць гідаў з веданнем кітайскай мовы. "На ўзроўні нашых урадаў прапрацоўваецца пытанне аб абвяшчэнні 2018 года Годам турызму паміж Беларуссю і Кітаем", — цытуе Кабякова прэс-служба ўрада.

Прэм'ер-міністр прапанаваў правінцыі Шаньдун падтрымаць міжурадавую ініцыятыву і абвясціць 2018-ты Годам турызму паміж Шаньдунам і Віцебскай вобласцю.

Кабякоў запэўніў, што ўрад будзе і далей аказваць усямерную падтрымку ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву рэгіёнаў Беларусі і Кітая.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН