13.09.2017 16:45 Відэа, Улада
Памочнік міністра абароны праінфармаваў пра колькасць асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі, задзейнічаных у вучэннях "Захад-2017"
Паводле даных на 13 верасня, у беларуска-расійскіх ваенных вучэннях "Захад-2017" на тэрыторыі Беларусі возьмуць удзел 10 тысяч 175 вайскоўцаў, у тым ліку 3 тысячы 100 — расійскіх. Пра гэта 13 верасня на брыфінгу ў Мінску паведаміў начальнік дэпартамента ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны Беларусі па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Алег Воінаў.
На беларускай тэрыторыі ў вучэннях будуць задзейнічаныя 138 танкаў (у тым ліку 98, якія належаць расійскай арміі), баявых браніраваных машын — 231 (104), артылерыйскіх сістэм і рэактыўных сістэм залпавага агню — 142 (32), самалётаў і верталётаў — 49 (27) .