Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/14/920143_920144/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 09:52
14.09.2017 13:50 Эканоміка

Лукашэнка распарадзіўся "знімаць галаву" за неабгрунтаванае "завышэнне цэн"

Мінск, 14 верасня. Узгадняючы 14 верасня прызначэнне новых кіраўнікоў мясцовай "вертыкалі" ўлады, Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць кантролю сітуацыі ў сферы цэнаўтварэння.

"Вы павінны бачыць — няхай гэта людзі будуць вас інфармаваць, кантралёры вашыя, падключыце прафсаюзы, яны вельмі эфектыўна гэта робяць, яны вам падкажуць", — цытуе прэзідэнта яго прэс-служба.

"Вы папярэдзьце ўсіх, хто ў вас займаецца продажамі, а потым, атрымаўшы інфармацыю, праверце і зніміце камусьці галаву, калі ён неабгрунтавана задзірае цэны", — распарадзіўся Лукашэнка.

"У цэлым прэзідэнт параіў акуратна падысці да гэтага пытання", — адзначае прэс-служба.

"Зрабіце так, каб прадпрыемствы не згарнулі сваю працу. Але ў той жа час вы павінны бачыць, што ў нас сёння няма падстаў для росту цэн — наадварот, інфляцыя ў нас скарачаецца. Хаця б замацавацца на гэтым узроўні, які мы маем. Гэта таксама ваша пытанне", — дадаў кіраўнік дзяржавы.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239