Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/15/920404_920405/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:21
15.09.2017 17:28 Грамадства

У Мінску затрыманы мужчына, які нападаў на жанчын у пад'ездах і спрабаваў іх распранаць

Мінск, 15 верасня. У Мінску затрыманы мужчына, які адшукваецца за напад на жанчын, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Нагадаем, 13 верасня сталічная міліцыя абвясціла, што супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС па падазрэнні ва ўчыненні гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да двух жанчын шукаюць невядомага мужчыну. Падазраваны ў абодвух выпадках нападаў на жанчын паміж паверхамі ў жылых дамах, спрабаваў іх распрануць. Пры гэтым ніякіх пагроз і патрабаванняў у адрас жанчын не выказваў. Яго дзеянні былі непрацяглымі, паколькі пацярпелыя змаглі аказаць зламысніку актыўнае супраціўленне, пасля чаго мужчына ўцякаў у невядомым кірунку.

Паводле інфармацыі ГУУС, затрыманы — 27-гадовы  ураджэнец Брэсцкай вобласці, які нідзе не працуе.

"У дачыненні да затрыманага распачата справа па ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства). Яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў", — расказаў першы намеснік начальніка Фрунзенскага РУУС Аляксандр Палулех.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН