Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/15/920406_920407/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:38
15.09.2017 17:23 Эканоміка

ВУП Беларусі за студзень—жнівень вырас на 1,6%

Мінск, 15 верасня. У студзені—жніўні валавы ўнутраны прадукт у Беларусі, згодна з першай ацэнкай Белстата, склаў 66,2 млрд рублёў у бягучых цэнах. У параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года ён вырас на 1,6%.

У першым квартале ВУП павялічыўся на 0,3%, за пяць месяцаў прырост складаў 0,9%, за паўгоддзе — 1%, за студзень—ліпень — 1,1%.

У 2017 годзе рост ВУП запланаваны на 1,7%. Як лічаць аналітыкі Сусветнага банка, сёлета беларуская эканоміка скароціцца на 0,4%. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прагназуе рэцэсію на ўзроўні 0,5%. Абедзве лічбы былі названыя ў маі. На думку ж расійскага "Ашчадбанка" (агляд апублікаваны ў чэрвені), па выніках года ВУП Беларусі прырасце на 1,5%.

У 2018 годзе прырост ВУП урад прагназуе на ўзроўні 3,4% — пра гэта заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі 16 жніўня на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў. Гэты паказчык адпавядае мэтаваму сцэнарыю развіцця эканомікі і закладваецца ў праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на год. Згодна з кансерватыўным сцэнарыем, які разглядацца пры падрыхтоўцы праекта бюджэту, ВУП вырасце на 1,1—1,2%.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН