Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/15/920460_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:26
15.09.2017 19:53 Грамадства, Спорт

Лукашэнка правёў у Палацы Незалежнасці прыём да 20-годдзя сваёй хакейнай каманды

Мінск, 15 верасня. Прыём з нагоды 20-годдзя хакейнай каманды прэзідэнта адбыўся ў Палацы Незалежнасці.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, на прыём былі запрошаныя некалькі дзясяткаў чалавек разам з іх сем'ямі — "тыя, хто зрабіў найбольшы ўнёсак у станаўленне і развіццё хакейнай каманды, спрыяў яе поспехам на працягу гэтых гадоў".

Спецыяльна да гэтага дня ў Палацы Незалежнасці падрыхтавалі імправізаваную фотаэкспазіцыю, па якой можна прасачыць ўсю гісторыю каманды, найбольш знакавыя моманты і матчы.

Для ўдзельнікаў прыёму таксама правялі экскурсію па Палацы Незалежнасці, распавялі пра гісторыю яго будаўніцтва, унутранае аздабленне залаў, над якім плённа папрацавалі беларускія майстры.

"Гасцям таксама было цікава асабіста наведаць ужо гістарычныя месцы, дзе праходзілі важныя палітычныя форумы і падзеі апошніх гадоў. Да іх увагі таксама была прадстаўленая пастаянная фотавыстава аб важнейшых вяхах гісторыі суверэннай Беларусі", — гаворыцца ў паведамленні.

У Зале ўрачыстых цырымоній адбылося сумеснае фатаграфаванне, дзе да сваёй каманды далучыўся і Аляксандр Лукашэнка.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН