Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/16/920535_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:38
16.09.2017 17:24 Эканоміка, Фінансы

Нацбанк увёў у абарачэнне адчаканеную ў Казахстане памятную сярэбраную манету "Год Сабакі"

Мінск, 16 верасня. Нацыянальны банк Беларусі 15 верасня ўвёў у абарачэнне сярэбраную памятную манету "Год Сабакі" серыі "Кiтайскi каляндар".  наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,63 г, дыяметрам 38,61 мм.

Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс: у вонкавым крузе уверсе — рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: "РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ"; унізе — намінал 20 РУБЛЁЎ, справа — год чаканкі; злева — проба сплаву.
 
Ва ўнутраным крузе ў цэнтры — кампазіцыя, якая складаецца з элементаў гадзіннікавага механізма, Cонца і Месяца; у цэнтры гадзіннікавага механізму — устаўка з фіянітаў; па коле — лічбы, якія абазначаюць гады з 2013-га па 2024-ты, па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага месяцовага календара; золатам выдзеленыя асобныя элементы цэнтральнай кампазіцыі і 2018 (год Сабакі).

Рэверс: у цэнтры — выява сабакі, які ляціць на ракеце сярод зорак, планет і ракет; уверсе — пазалочаны кітайскі іерогліф, які абазначае сабаку; унізе — надпіс: "ГОД САБАКІ".

Манета адчаканеная на РДП "Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан" тыражом 1.000 штук.

"Выпушчаная ў абарачэнне манета з'яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковая да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў", — гаворыцца ў паведамленні.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН