Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/17/920547_445802/
Дата раздрукоўкі: 20.08.2018 21:05
17.09.2017 12:48 Палітыка, Грамадства

Ваенныя назіральнікі прыбылі на вучэнні "Захад-2017" у Беларусь

Мінск, 17 верасня. На сумесныя беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні "Захад-2017" прыбылі замежныя ваенныя назіральнікі — па два прадстаўнікі ад дзяржавы, якой накіроўвалася запрашэнне. Пра гэта на брыфінгу 16 верасня ў Мінску паведаміў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў.

На вучэнні чакалася прыбыццё назіральнікаў з Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Швецыі і Нарвегіі. Запрашэнні былі накіраваныя таксама прадстаўнікам ААН, АБСЕ, НАТА, СНД, АДКБ, МКЧК, ваенна-дыпламатычнага корпуса замежных дзяржаў, акрэдытаваных пры пасольствах у Мінску.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН