Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/17/920553_445896/
Дата раздрукоўкі: 20.08.2018 21:04
17.09.2017 12:44 Палітыка, Грамадства

Палкоўнік Уладзімір Макараў: Ваеннай пагрозы для Беларусі няма

Мінск, 17 верасня. Ваеннай пагрозы для Беларусі няма, заявіў на брыфінгу 16 верасня афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны палкоўнік Уладзімір Макараў.

"Ваенная небяспека, на жаль, — гэта рэальнасць, існуе практычна заўсёды, бо ў свеце вялізныя запасы зброі, у тым ліку ядзернай, шмат воінскіх фармаванняў", — сказаў ён. Ваенная пагроза, паводле слоў Макарава, — апошняя ступень ваеннай небяспекі, калі верагоднасць развязвання ваеннага канфлікту высокая.

"Улічваючы сучасны стан ваенна-палітычнага становішча, мы лічым, што ваенная небяспека існуе, бо мае месца актывізацыя ваеннай дзейнасці ў свеце і ў Еўропе, але ваеннай пагрозы на сённяшні дзень Рэспубліцы Беларусь няма", — заявіў палкоўнік Макараў.

"Каб у нас ваенных праціўнікаў не было і надалей, мы ажыццяўляем і праводзім міралюбную шматвектарную знешнюю палітыку. Адначасова прымаем меры па арганізацыі ўласнай ваеннай бяспекі як шляхам будаўніцтва і развіцця ўзброеных сілаў, так і шляхам удзелу ў кааліцыйнай ваеннай дзейнасці", — адзначыў ён.

"Мы поўныя аптымізму, што мы зробім усё для таго, каб вайны тут не было, а Беларусь была, ёсць і застанецца найважнейшым фактарам міру і бяспекі. Што да рэгіянальнай групоўкі войскаў, Узброеных сіл Беларусі... Мы ні ад каго не ўтойваем — армія павінна быць гатовая да вайны. І мы рыхтуемся да вайны для таго, каб гэтай вайны не было", — сказаў Макараў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН