Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/17/920570_203698/
Дата раздрукоўкі: 20.02.2020 05:39
17.09.2017 14:13 Грамадства

На панядзелак у Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за ўзмацнення ветру і праліўных дажджоў з навальніцамі

Мінск, 17 верасня. На панядзелак, 18 верасня, у Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Як папярэджвае Белгідрамет, па паўночным захадзе краіны заўтра чакаюцца моцныя дажджы. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі навальніцы. У многіх раёнах узмацненне ветру парывамі 15—20 м/с, раніцай і днём па заходняй палове да 21—24 м/с.

У Мінску ноччу і раніцай 18 верасня чакаецца навальніца. Ноччу ўзмацненне ветру парывамі 15—17 м/с, раніцай і днём — 18—22 м/с.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН