Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/18/920598_12345/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2018 15:52
18.09.2017 10:05 Грамадства

18 верасня на вучэннях "Захад-2017" штабы працягнуць адпрацоўку пытанняў кіравання войскамі пры вядзенні манеўранай абароны

Мінск, 18 верасня. 18 верасня штабы розных узроўняў на сумесных беларуска-расійскіх вучэннях "Захад-2017" працягнуць адпрацоўку пытанняў кіравання войскамі пры вядзенні манеўранай абароны. Пра гэта паведаміў на брыфінгу 17 верасня афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў.

Паводле яго інфармацыі, на Барысаўскім палігоне беларускія і расійскія падраздзяленні будуць весці абарончы бой. Дзеянні агульнавайсковых падраздзяленняў будуць падтрымлівацца агнём артылерыі і ўдарамі авіяцыі.

На палігоне Лепельскі трэба будзе адпрацаваць пытанні пошуку, пастаноўкі і знішчэння незаконных узброеных фарміраванняў пры падтрымцы авіяцыі з розыгрышам дзеянняў па блакаванні і знішчэнні НВФ з этапам баявой стральбы.

На Асіповіцкім палігоне падраздзяленні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі адпрацуюць пытанні абарончага бою і правядзення контратакі. "Падраздзяленні практычна ажыццявяць вядзенне абарончага бою на рубяжы і створаць умовы для правядзення контратакі", — удакладніў Макараў.

Падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый будуць весці разведку месцаў знаходжання дыверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка і груп незаконных узброеных фарміраванняў. Правядуць мерапрыемствы па іх блакаванні і знішчэнні з ужываннем авіяцыі.

Падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці працягнуць рашэнне задач па падтрыманні ваеннага становішча, ахове аб'ектаў інфраструктуры і сістэмы жыццезабеспячэння, адлюстраванні нападу ДРГ умоўнага праціўніка і ліквідацыі наступстваў нападу.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН