Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/18/920601_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:56
18.09.2017 10:17 Грамадства

На вучэннях правяраюцца магчымасці новых і мадэрнізаваных узораў УВТ

Мінск, 18 верасня. На сумесных беларуска-расійскіх стратэгічных вучэннях "Захад-2017" правяраюцца магчымасці новых і мадэрнізаваных узораў узбраення і ваеннай тэхнікі (УВТ) як айчыннай, так і сумеснай вытворчасці. Пра гэта на брыфінгу ў Мінску 17 верасня паведаміў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў.

Паводле яго слоў, у розыгрышах тактычных эпізодаў задзейнічаныя браніраваны транспартны сродак "Кайман" з кулямётным модулем, супрацьтанкавы ракетны комплекс "Шэршань" на базе лёгкабраніраванага аўтамабіля V-1, беспілотны авіяцыйны комплекс "Маскіт", рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланэз", іншыя ўзоры УВТ.

Усе названыя Макаравым узоры УВТ — беларускай вытворчасці.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН