Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/18/920611_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 16:25
18.09.2017 11:58 Эканоміка, Грамадства

Уводзячы індыйскага вытворцу лекаў на свой рынак, Беларусь значна зніжае кошт лекаў з Еўропы, саказаў міністр аховы здароўя

Мінск, 18 верасня. "Уводзячы індыйскага вытворцу лекаў на беларускі рынак, мы ў разы зніжаем кошт арыгінальных лекавых прэпаратаў, якія пастаўляюць у прыватнасці еўрапейскія кампаніі", — заявіў міністр аховы здароўя Валерый Малашка ў інтэрв'ю праграме "Контуры" тэлеканала ОНТ, паказаным увечары 17 верасня.

Малашка быў у складзе беларускай дэлегацыі на чале з кіраўніком дзяржавы, якая нядаўна наведвала Індыю.

"Камандзіроўка была вельмі насычанай, актыўнай і плённай, — адзначыў міністр. — Мы заключылі цэлы шэраг пагадненняў, дагавораў з індыйскімі кампаніямі пра трансфер медыцынскіх тэхналогій".

Паводле яго слоў, гаворка ішла пра пастаўкі субстанцый для беларускіх фармацэўтычных прадпрыемстваў, далейшае развіццё існуючых інвестыцыйных праектаў — сумеснае прадпрыемства з "Белмедпрэпаратамі", будаўніцтва завода ў Скідзелі, — праз месяц пачнецца пастаўка абсталявання для вытворчасці лекавых прэпаратаў, стварэнне СП і будаўніцтва завода ў Калядзічах, у Мінскім раёне, завода ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН