Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/19/920790_12345/
Дата раздрукоўкі: 27.05.2019 06:44
19.09.2017 11:50 Палітыка

Лебедзеў: Ажыятаж вакол вучэнняў створаны шутчна

Мінск, 19 верасня. "Ажыятаж вакол вучэнняў "Захад-2017" створаны штучна", — заявіў журналістам 19 верасня выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Сёння ў Мінску ён бярэ ўдзел у пасяджэнні савета пастаянных прадстаўнікоў СНД.
"У СНД ацэнка гэтых вучэнняў адназначная — яны планавыя, праводзяцца на тэрыторыі ўласных дзяржаў, ні ў якім разе не ўяўляюць пагрозу суседнім дзяржавам", — сказаў Лебедзеў.

Ён адзначыў, што вучэнні ставяць сваёй мэтай умацаванне абараназдольнасці, у тым ліку СНД, "таму што і Расія, і Беларусь — дзяржавы, якія ўяўляюць сабой важны складнік абараназдольнасці СНД".

"Вучэнні адкрытыя, і той факт, што на іх запрошаныя шматлікія міжнародныя назіральнікі, ваенныя эксперты і ваенныя аташэ, кажа, што мы не ставім ніякіх тайных мэтаў, якія могуць прадстаўляць пагрозу для іншых дзяржаў", — падкрэсліў ён.

Лебедзеў перакананы, што вучэнні падвысяць баяздольнасць двух войскаў і СНД у цэлым. "Мы гатовыя да мірнага міжнароднага супрацоўніцтва, у тым ліку ў ваеннай сферы", — сказаў ён.

Выканаўчы сакратар СНД выказаў здзіўленне з нагоды таго, што НАТА рэгулярна адхіляе прапановы АДКБ аб супрацоўніцтве. "Хіба гэта не спрыяла б умацаванню міру? Мы тут сябе адчуваем правымі", — заявіў Лебедзеў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН