Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/19/920797_12345/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 00:33
19.09.2017 12:52 Эканоміка

Лукашэнка падтрымаў адмену забароны на правядзенне ў аграсядзібах вяселляў, банкетаў і юбілееў

Мінск, 19 верасня. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў даванне суб'ектам аграэкатурызму права аказваць дадатковыя паслугі, у тым ліку праводзіць вяселлі, банкеты, юбілеі. Пра гэта ён заявіў 19 верасня, прымаючы з дакладам міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага па пытаннях удасканалення аграэкатурызму, паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта.

"Я бываў у такіх аграэкасядзібах і бачыў, як адпачываюць там людзі. І гэта цалкам нармальныя заробкі, — сказаў Лукашэнка. — Але забаранялі праводзіць банкеты, вяселлі і гэтак далей. Цяпер прапануецца зняць гэтыя забароны. Калі людзям там зручна правесці дзень нараджэння ці вяселле, хай праводзяць".

Ён заявіў пра важнасць развіцця ў краіне аграэкатурызму. "Гэта добра, што мы далі магчымасць людзям, асаблiва ў вёсцы, у маленькіх гарадах, у добрых месцах займацца гэтай дзейнасцю і атрымліваць для сям'і пэўныя даходы, бо ў асноўным гэта сямейны бізнес", — сказаў Лукашэнка.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239