Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/19/920822_12345/
Дата раздрукоўкі: 02.10.2020 00:35
19.09.2017 14:08 Эканоміка

На 61-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ ў Вене будзе прадстаўлены выставачны стэнд БелАЭС

Мінск, 19 верасня. Выставачны стэнд Беларускай АЭС будзе прадстаўлены ў Вене на 61-й сесіі Генеральнай канферэнцыі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ). Як паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі Беларусі, прэзентацыю стэнда правядзе 19 верасня намеснік кіраўніка Мінэнерга Міхаіл Міхадзюк.

Свае экспазіцыі прапануюць больш як 20 краін, у тым ліку ЗША, Кітай, Расія, Вялікабрытанія, Германія, Францыя, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

18 верасня Міхадзюк выступіў на пленарнай сесіі канферэнцыі. У сваім дакладзе ён надаў асаблівую ўвагу дзейнасці МАГАТЭ па спрыянні бяспечнаму развіццю ядзернай энергетыкі, паведамляе прэс-служба Мінэнерга.

Беларусь уваходзіць у лік дзяржаў - заснавальніц МАГАТЭ і актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі праектаў, якія выконваюцца пад эгідай агенцтва, зазначыў Міхадзюк. "Рэалізуючы ядзерна-энергетычную праграму, мы строга прытрымліваемся рэкамендацый МАГАТЭ для краін, якія сталі на шлях стварэння ядзерных энергетычных праграм", — падкрэсліў ён.

Сесія Генеральнай канферэнцыі будзе доўжыцца да 22 верасня.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239