Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/19/920921_125858/
Дата раздрукоўкі: 02.10.2020 02:14
19.09.2017 18:10 Эканоміка, Грамадства, Спорт

Былы старшыня ФК "Слуцк" знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе

Мінск, 19 верасня. Былому старшыні грамадскага аб'яднання "Спартыўны футбольны клуб "Слуцк" Алегу Каранеўскаму абраная мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова ў эфіры праграмы "Прычыны і вынікі" на "Альфа-радыё".

Фігурант ідзе на кантакт са следствам, сказала прадстаўнік СК.

Паводле слоў Ганчаровай, зараз ажыццяўляецца збор доказнай базы, апытваюцца сведкі.

Каранеўскага затрымалі 5 верасня на праспекце Пераможцаў у Мінску аператыўныя супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Ад дырэктара камерцыйнай арганізацыі старшыня СФК прыняў у якасці хабару 2.700 рублёў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб забеспячэнні перамогі гэтай арганізацыі ў працэдуры закупкі, якая праводзіцца ГА.

У дачыненні да Каранеўскага ўпраўленнем Следчага камітэта па Мінску распачатая і расследуецца справа на падставе ч. 1 арт. 430 КК (атрыманне хабару).

Каранеўскі пакінуў пасаду старшыні клуба 15 верасня са згоды бакоў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239