Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/20/920982_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.02.2020 14:18
20.09.2017 09:46 Эканоміка

Лукашэнка: Пастаяннае ўкараненне на мытні сучасных тэхналогій спрыяе паляпшэнню інвестыцыйнага клімату Беларусі

Мінск, 20 верасня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад і ветэранаў мытнай службы Беларусі з прафесійным святам — Днём мытніка.

"Беларуская мытная служба робіць вялікі ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, забяспечваючы напаўненне бюджэту і спрыяючы знешняму гандлю", — гаворыцца ў віншаванні.

Беларускі кіраўнік адзначыў, што пастаяннае ўкараненне органамі мытні сучасных тэхналогій дазваляе значна паскорыць афармленне грузаў, паставіць эфектыўны заслон трансгранічнай злачыннасці. "Гэта спрыяе транзітнай прывабнасці, паляпшэнню інвестыцыйнага клімату Беларусі і росту яе аўтарытэту на міжнароднай арэне", — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён выказаў упэўненасць, што "высокі прафесіяналізм, адданасць сваёй справе і надалей будуць залогам поспеху ў вырашэнні пастаўленых перад мытнай службай Беларусі задач".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН