Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/20/920987_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.03.2019 18:42
20.09.2017 10:08 Палітыка

Рапота: Беларусь і Расія зрабілі ўсё магчымае, каб вучэнні не сталі фактарам ваенна-палітычнага раздражнення

Барысаў, 20 верасня. Беларусь і Расія зрабілі ўсё магчымае, каб вучэнні "Захад-2017" не сталі фактарам ваенна-палітычнага раздражнення, заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота журналістам 20 верасня на 227-м агульнавайсковым палігоне (Барысаўскі).
Ён зазначыў, што, "калі Беларусь і Расія стварылі рэгіянальную групоўку войскаў, яна павінна быць боеготовая". Для гэтага праводзіцца серыя вучэнняў рознага ўзроўню, падкрэсліў Рапота.

Ён таксама адзначыў, што ў межах Саюзнай дзяржавы дзейнічае шэраг сумесных праграм, накіраваных у тым ліку на забеспячэнне дзейнасці групоўкі войскаў.

Рапота не пагадзіўся са сцвярджэннем пра паслабленне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, у прыватнасці, з тым, што расійскія ваенныя неахвотна размяшчаюць заказы на беларускіх прадпрыемствах. Пры гэтым ён сказаў, што створаныя рабочыя групы, якія павінны выпрацаваць рашэнні, што дазваляюць ліквідаваць бар`еры, у тым ліку ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Сёння на Барысаўскім палігоне разгорнуцца асноўныя дзеянні вучэнняў "Захад-2017", якія падыходзяць да канца. За імі будзе назіраць Аляксандр Лукашэнка.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН