20.09.2017 10:29 Палітыка
Лукашэнка прыбыў на Барысаўскі палігон для назірання за вучэннямі "Захад-2017"
Барысаў, 20 верасня. Аляксандр Лукашэнка прыбыў на Барысаўскі палігон для назірання за адным з асноўных эпізодаў сумесных беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў "Захад-2017".
Прэзідэнт прыбыў у форме галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь. Спачатку Лукашэнка на камандных пунктах заслухае даклады кіраўніцтва вучэнняў, затым з назіральнай пляцоўкі будзе сачыць за розыгрышам баявых дзеянняў — вядзеннем абарончага бою.
На Барысаўскім палігоне прысутнічаюць прадстаўнікі міжнародных арганізацый (ААН, АБСЕ, НАТА, СНД, АДКБ, МКЧК), ваенна-дыпламатычнага корпуса замежных краін, акрэдытаваныя пры пасольствах сваіх краін у Беларусі, ваенныя назіральнікі ад сямі краін — Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Швецыі і Нарвегіі, а таксама беларускія і замежныя журналісты.