Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/20/921025_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 15:45
20.09.2017 12:49 Палітыка

Лукашэнка: Мэты і задачы вучэнняў "Захад-2017" цалкам выкананыя

Барысаў, 20 верасня. "Мы паказалі здольнасць узброеных сіл Беларусі і Расіі па абароне інтарэсаў нашых дзяржаў", — заявіў Аляксандр Лукашэнка журналістам 20 верасня пасля назірання за ходам вучэнняў на Барысаўскім палігоне.
Паводле яго слоў, мэты і задачы вучэнняў "Захад-2017" цалкам выкананыя. "Мы адпрацавалі не толькі дзеянні арміі, але тэрытарыяльную абарону — так, як яна павінна працаваць у пагражальны перыяд", — сказаў Лукашэнка.

"Мэты, пастаўленыя ў шырокім плане, рэалізаваныя на беларускіх і расійскіх палігонах. Вынікі вучэнняў яшчэ будуць падведзеныя, але ў цэлым задача вырашаная. Мы паказалі здольнасць узброеных сіл Беларусі і Расіі па абароне інтарэсаў нашых дзяржаў. Гэта была дэманстрацыя нашых магчымасцяў, усё было на вельмі высокім узроўні", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым, дадаў Лукашэнка, вучэнні "не былі паказушнымі".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН