Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/20/921041_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.02.2020 14:12
20.09.2017 13:24 Эканоміка, Фінансы

Еўра і расійскі рубель падаражэлі на таргах БВФБ

Мінск, 20 верасня. 20 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель не змяніўся ў адносінах да долара ЗША, здаў пазіцыі да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0033 рубля (0,14%) і склаў 2,3295 рубля.

Курс долара не змяніўся і складае 1,9405 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0016 рубля (0,05%) да 3,3389 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Цэны на нафту растуць раніцай у сераду. Да поўдня марка Brent таргавалася ў раёне 55,7 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 2,97 капейкі, склаўшы 58,1290 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН