Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/09/21/921126_921127/
Дата раздрукоўкі: 22.07.2018 15:56
21.09.2017 09:08 Палітыка

Пасол Швецыі: Празрыстае правядзенне вучэнняў дазваляе пазбягаць непатрэбных падазрэнняў

Мінск, 21 верасня. Шведскі бок станоўча ставіцца да таго, што Беларусь запрасіла на беларуска-расійскія сумесныя вучэнні "Захад-2017" назіральнікаў, у тым ліку са Швецыі. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН заявіла новы пасол Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан.

"Як заўсёды, калі праводзяцца буйныя ваенныя вучэнні, трэба ствараць максімальна празрыстыя ўмовы", — дадала яна.

На пытанне, ці падзяляе Швецыя асцярогі некаторых краін з нагоды гэтых вучэнняў, Юханесан адказала: "Празрыстае правядзенне вучэнняў і поўнае выкананне Венскай канвенцыі дазваляе пазбягаць непатрэбных падазрэнняў".

Беларуска-расійскія ваенныя вучэнні "Захад-2017" прайшлі з 14 па 20 верасня. Шэраг краін, у тым ліку Літва і Украіна, выказалі занепакоенасць у сувязі з правядзеннем гэтых вучэнняў. У прыватнасці прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, выступаючы 19 верасня на Генасамблеі ААН, заявіла, што ў ходзе гэтых вучэнняў "Крэмль адпрацоўвае сцэнары нападу на сваіх суседзяў, нападу на Захад".

Аляксандр Лукашэнка, які назіраў за вучэннямі 20 верасня на Барысаўскім палігоне, назваў такія асцярогі "вельмі непрафесійнай спробай дыскрэдытацыі", а таксама ў чарговы раз запэўніў, што пасля заканчэння вучэнняў усе войскі — беларускія і расійскія — вернуцца ў месцы пастаяннай дыслакацыі. "Мы не агрэсіўная дзяржава, мы не будзем ваяваць супраць каго б там ні было, калі нас ніхто не кране", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН